Войдите чтобы создать запись...

Праўду пра лёс Ларысы Геніюш высвятляць архіўныя пошукі ў Чэхіі

06.02.2010 Автор: Lednik
| 2010 - стагоддзе са дня нараджэння Ларысы Геніюш

На зварот па праблеме рэабілітацыі незаконна асуджаных сталінскім рэжымам былых грамадзян Чэхаславаччыны Ларысы і Яна Геніюшаў адказаў Марцін Кашатка, кіраўнік Аддзелу краінаў паўночнай і ўсходняй Еўропы Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі.

 

Паважаныя сябры,

 

         Дзякую Вам за ліст, у якім Вы інфармуеце аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і асабліва пра лёс беларускай паэткі Ларысы Геніюш, якая ў 1948 годзе была пазбаўлена чэхаславацкага грамадзянства і дэпартавана ў Савецкі Саюз. Ліст Прэзідэнту Чэшскай Рэспублікі Вацлаву Клаусу з сакавіка 2008 года, які быў дадаткам да Вашага пісьма, я перадаў у канцэлярыю Прэзідэнта Рэспублікі.

         Што тычыцца вяртання Л.Геніюш грамадзянства, то на падставе кансультацыі з Міністэрствам унутраных спраў, павінен Вам перадаць, што вяртанне грамадзянства Чэшскай Рэспублікі асобам, якія ўжо не жывуць, немагчыма, паколькі для вяртання або прадастаўлення грамадзянства закон патрабуе волі асобы, якая жадае яго атрымаць. Аднак нельга выключыць тое, што Ларыса Геніюш і яе муж д-р Геніюш не былі пазбаўлены чэхаславацкага грамадзянства, і ў тым выпадку, калі далейшыя архіўныя пошукі гэтую інфармацыю пацвердзяць, я Вам паведамлю.

         У сувязі з гэтым хачу падкрэсліць, што я лічу важным, каб памяць гэтай прызнанай асобы ў 2010 годзе, калі споўніцца сто год з дня яе нараджэння, была ўзгадана дастойным чынам. Таму я з задавальненнем даведаўся пра тое, што беларуская дыяспара ў Празе абмяркоўвае пытанне, каб адкрыць памятную дошку на доме, дзе жылі муж і жонка Геніюшы.

         Таксама я хацеў бы Вас інфармаваць пра тое, што Амбасада Чэшскай Рэспублікі ў Мінску гатова арганізаваць у наступным годзе грамадскую сустрэчу прысвечаную стагоддзю з дня нараджэння Ларысы Геніюш.

 

         У выпадку нейкіх пытанняў без ваганняў кантактуйце са мною.

 

         З сардэчнымі пажаданнямі. 

0 Комментариев