Войдите чтобы создать запись...

Рэжым Лукашэнкі з Масквой. Нацыянальная эліта і прадпрымальнікі – з Беларуссю

27.01.2010 Автор: Lednik
| Наша Беларусь

Кіраўніцтва Расіі незаконна выкарыстоўвае канстытуцыйны крызіс на Беларусі дзеля дасягнення сваіх імперскіх амбіцыяў. Залежнасць Александра Лукашэнкі ад Масквы спрыяе незаконнаму гандлю нацыянальнай уласнасцью, якая з’яўляецца падмуркам і гарантыей незалежнасці Беларусі.

Заяву творчай і навуковай інтэлігенцыі “Удзел Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных праектах з Расійскай Федэрацыяй незаконны!” падтрымалі: старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас, пісьменнікі Уладзімір Халіп, Алесь Мікалайчанка, Уладзімір Содаль, Уладзімір Дамашэвіч, Валеры Страхно, Анатоль Белы, Анатоль Валахановіч, Васіль Якавенка, мастакі Алесь Шатэрнік, Аляксей Марачкін, Алесь Цыркуноў, сябра ПЭН-Цэнтра Лявон Баршчэўскі, кінарэжысёр Юры Хашчавацкі, Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, навукоўцы Юры Хадыка, Лідзія Савік, Яўген Анішчанка, Прэзідэнт Фонда нацыянальнага вырытавання Валер Шумілаў, журналісты Анатоль Букас, Мікола Лавіцкі, інжынеры Алег Гаеўскі, Алег Шагулін і інш. 

Нацыянальная інтэлігенцыя заклікае палітыкаў выкарыстаць «выбары» у мясцовыя Саветы дэпутатаў для аднаўлення народаўладдзя і спыніць практыку неканстытуцынага дасягнення стаўленікамі рэжыму дзяржаўнай улады праз парушэнне выбарчых правоў грамадзян.

Беларусь знаходзіцца ў праграмах, мэты якіх процілеглыя. Першая - стварэнне адзінай эканамічнай прасторы з Усходнімі Партнерамі з цэнтрам у Брюсэлі, другая – з былымі краінамі СССР з цэнтрам у Маскве. Кіраўніцтву Еўрапейскага Саюза і Расійскай Федэрацыі прапануецца стварыць сумесную камісію і з удзелам беларускай грамадскасці прыняць праграму дзеянняў па выхаду Беларусі з канстытуцыйнага крызісу. Лёс краіны павінен вырашаць толькі яе народ.

0 Комментариев