Войдите чтобы создать запись...

BISNESSEUROPE: Беларусь павінна паскорыць працэс уваходжання ў СГА

17.12.2009 Автор: Makaev
| Восточное партнерство

Прадпрымальнікі Беларусі і ЕС завязваюць узаемадзеяньне ў межах Усходняга партнерства. Асацыяцыя еўрапейскіх прадпрымальнікаў (BISNESSEUROPE) даслала Старшыні Кардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Мінска Аляксандру Макаеву ліст с падзякай за выказаную ім заклапочанасць з нагоды фармавання Мытнага саюзу Расеі, Казахстана і Беларусі.

Спадар Адрыян ван ден Ховен  падзяляе так сама заклапочанасць аб пагрозе эканамічнай бяспекі Беларусі і заклікае да больш актыўнага ўдзела ў праграме Ўсходняга партнерства.

 

Алесь Макаеў: Палітыкі ўключаюць нас у свае эканамічныя інтэграцыйныя праэкты без уліку меркавання прадпрымальнікаў. Мы прапанавалі BISNESSEUROPE некалькі накірункаў супрацы ў межах праграмы Ўсходняе партнерства. У крызіс для прадпрымальнікаў вельмі важным з’яўляецца абарона правоў уласнасці і правядзенне на яе падставе рынкавых рэформ.

 

Тэкст зварота BISNESSEUROPE 

 

Аляксандру  Макаеву

Старшыне  Кардынацыйнай рады

індывідуальных прадпрымальнікаў Мінска 

 

Паважаны  спадар Макаеў, 

 

Дзякуй за Ваш ліст ад 30 лістапада 2009 года, у якім Вы выказалі заклапочанасць з нагоды фармавання Мытнага саюзу Расеі, Казахстана і Беларусі. 

Хоць падтрымліваючы ў прынцыпе рэгіянальную інтэграцыю, BISNESSEUROPE заклапочана тым, што Мытны саюз Расеі, Казахстана і Беларусі пагоршыць умовы доступу на рынак гэтых краін для еўрапейскіх экспарцёраў і нанясе сур'ёзную шкоду некаторым важным еўрапейскім індустрыям. У выніку, гэта пагоршыць гандлёвы і інвестыцыйны клімат у краінах Мытнага саюза. 

 

Гэта неадкладнае пытанне для Беларусі, паколькі ЕЗ з'яўляецца асноўным партнёрам Беларусі па экспарце, прымаючы больш за 40% беларускага экспарту. Гандаль таварамі паміж ЕЗ і Беларуссю ўпэўнена вырас за апошнія пяць гадоў. Таму нам здаецца, што Беларусь павінна паскорыць свой працэс уваходжання ў СГА. 

 

Мы таксама адзначаем Вашу заклапочанасць эканамічнай  бяспекай Беларусі.  Таму BISNESSEUROPE настойліва заклікае Беларусь актыўна далучацца да праграмы Ўсходняга партнерства. Гэта праграма павінна таксама актыўна супрацоўнічаць з арганізацыямі бізнэсу і грамадства, такімі, як Ваша, для вызначэння прыярытэтаў дзейнасці.  

Дазвольце Вас запэўніць, што BISNESSEUROPE працягне звяртацца да пытанняў  уздзеяння Мытнага саюзу, пры кожнай магчымасці.  

 

Шчыра Ваш, 

Адрыян ван ден Ховен  

0 Комментариев