Прэс-рэліз
7 снежня 2009 года ў Менску адбылося першае паседжанне штаба Прадпрымальніцкага Блока дзеля ўдзелу ў мясцовых выбарах вясной 2010 года. У паседжанні прымалі ўдзел старшыня Каардынацыйнай Рады Індывідуальных Прадпрымальнікаў г. Мінска Аляксандр Макаеў, старшыня Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, былы палітвязень, прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч (г. Віцебск), вядомыя актывісты прадпрымальніцкага руху Валерый Шаўчэнка, Ганна Бандарэнка, Ігар Леднік, Таццяна Міронава і іншыя. У якасці госця ўдзел у паседжанні прыняў старшыня Мінскага Сталічнага Саюза Прадпрымальнікаў і Работадаўцаў (МССПіР) Уладзімір Карагін.
Прысутныя аднагалосна падцвердзілі стварэнне Прадпрымальніцкага Блока. Быў прыняты за аснову праект прадвыбарчай платформы Прадпрымальніцкага Блока. Праца над гэтым дакументам працягнецца да моманта рэгістрацыі кандыдатаў.
Лідэрам Блока абраны Аляксандр Макаеў. Аднагалосна прыняты Зварот да лідэраў прадпрымальніцкіх структур і актывістаў прадпрымальніцкага руха і заява «Свабоду Мікалаю Аўтуховічу, Уладзіміру Асіпенку, Арцёму Дубскаму, Андрэю Бандарэнку!».
Прэс-служба Руха Салідарнасці «Разам»
8 снежня 2009 года


